Малітвы за сьвятароў
Госпадзе Ісусе Хрысьце, Пастыру ўсіх верных, пакорна малю Цябе, глянь ласкава на Сьвятога Айца (імя), Папу Рымскага. Блаславі яго ныя высілкі і споўні ўсе ягоныя жаданьні для дабра Тваёй Царквы. Дай яму сілу і здароўе, каб у супакоі ён мог кіраваць даручаным яму статкам і весьці яго да нябеснага валадарства. Амін.
Успомні, Госпадзе, нашага біскупа (імя), і ўсіх біскупаў, і пашлі ім Тваё блаславеньне, каб сваім навучаньнем і прыкладам яны маглі накіроўваць нас да Цябе. Амін.
Блаславі, Госпадзе, нашага сьвятара, айца …, і ўсіх сьвятароў, і захавай іх у бясьпецы. Дай ім дух разважнасьці, пакоры, цярплівасьці, руплівасьці і вытрываласьці ў працы на Тваю славу і для збаўленьня душаў, якія Ты выкупіў Тваёй пачэснай крывёю. Запалі ў іхніх сэрцах сьвяты агонь, які гарэў у сэрцах Тваіх апосталаў, каб яны заўсёды ўва ўсім шукалі Тваёй хвалы і заахвочвалі нас усё больш любіць Цябе. Хай іхняе жыцьцё будзе сьвятым, згодна з праўдай, якую яны прапаведуюць. Хай яны будуць сьвятарамі паводле Твайго сэрца, і хай сьвятло іхняе сьвеціць усім, каб людзі, бачачы іхнія добрыя ўчынкі, уславілі Айца нашага нябеснага. Амін.
Малітва за сьвятарскія пакліканьні
Госпадзе Ісусе Хрысьце, Пастыру душаў, які зрабіў апосталаў Тваіх лаўцамі людзей, пакліч цяпер новых апосталаў ў Тваёй сьвятой Царкве. Запалі ў сэрцах іхніх рупнасьць аб душах людзкіх і гарачае жаданьне пашыраць Тваё валадарства на зямлі. Дай ім знайсьці радасьць у служэньні Табе і мужнасьць ісьці ўсьлед за Табою. Бо Ты – Дарога, Праўда і Жыцьцё, і мы Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. |