Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Магутны Божа (Натальля Арсеньнева)


 

 

Магутны Божа (Натальля Арсеньнева)

Магутны Божа, Уладар сусьветаў,

Вялікіх сонцаў і сэрц малых,

Над Беларусяй, ціхай і ветлай,

Рассып праменьні свае хвалы.

Дай спор у працы, штодзённай, шэрай,

На лусту хлеба, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,

Учынкам нашым пашлі ўмалот.

Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст