Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Малітва за ўмацаваньне ў любові (Міхаліна)


 

 

Малітва за ўмацаваньне ў любові (Міхаліна)

Госпадзе Божа мой, як Ты ёсьць дасканалым, так дасканалыя усе творы Твае. Бо нішто недарэчнае ня выйдзе з-пад рук Тваіх. Дзеля бязьмернае й безумоўнае любові Твае, Божа, Ты паслаў у сьвет кожнага з нас, каб мы, узрастаючы ў любові, навучыліся бачыць сьвяты Твой адбітак, Твой вобраз і падабенства ў абліччы кожнага чалавека і зразумелі, што мы ўсе аднолькава ёсьць дзецьмі Тваімі ды аднолькава дарагія Табе. Умацуй мяне ў пачуцьці братэрства, каб мне бачыць дзіця Тваё любае, а ня ворага, суперніка ці чужынца ў іншым чалавеку, не судзіць нікога і не забывацца, што кожны адказны адно перад Табою і мае сваю адметную сьцяжыну ў незьлічоных шляхох Тваіх. Дзякую Табе, Божа, што Ты ў бясконцай Тваёй цярплівасьці да нас яўляеш нам Сабою правобраз і нашае ўзаемацярпімасьці ды любові. Як Ты адзіны, Госпадзе, так і мы ёсьць адно ў адзіным ды вечным жыцьці; адна Крыніца, адзін Суток. У Табе аднаўляю любоў маю, Табе славу і падзяку аддаю, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст