Літургія
Трапары
Перадсьвяцьця (тон 4). Жыцьцядайны крыж ласкі
Тваёй, які Ты, Госпадзе, дараваў нам, недастойным, прыносім Табе ў маленьні і
просім захаваць у супакоі краіну нашую і людзей Тваіх, малітвамі Багародзіцы,
адзіны Чалавекалюбча.
Аднаўленьня (тон 4). Як на вышыні хараство
небасхілу, так тут на зямлі Ты паказаў красу сьвятога дому славы Тваёй,
Госпадзе. Малітвамі Багародзіцы захавай яго на вечныя часы і прымі тых, што
няспынна моляцца ў ім, Жыцьцё і Ўваскрасеньне ўсіх.
Сьвятога (тон 4). Як пераймальнік жыцьця апосталаў
і намесьнік на іхнім пасадзе, высілкамі тваімі ты, боганатхнёны, ўзьняўся да
богасузіраньня. Дзеля гэтага, слова праўды верна прапаведуючы, за веру да крыві
пацярпеў ты, сьвятамучаніку Карніле. Малі Хрыста Бога збавіць душы нашыя.
Кандак аднаўленьня (тон
4). Царква Твая явілася быццам неба прамяністае, асьвятляючы ўсіх.
Дзеля гэтага мы, верныя, стаім у ёй і клічам: „Умацуй гэты дом сьвяты, Уладару!“
Кандак перадсьвяцьця (тон
8). Зьявілася нам сёньня з нетраў зямлі збавеннае дрэва, узьнятае з
пашанаю рукамі першапастыра пасярод царквы. Увесь сьвет са страхам пакланяецца
яму і цалуе яго, усклікаючы: „Сілаю Крыжа Твайго збаў нас, Госпадзе!“
Пракімен (Пс 92:5,1). Дому Твайму належыцца
сьвятасьць, Госпадзе, праз усе дні.
Верш: Госпад пануе, Ён апрануўся ў красу.
Апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся.
Апостал: Гэб 3:1-4
Алілуя (Пс 86: 2,3). Горад заснаваны на
гарах сьвятых: Госпад любіць вароты Сыёну больш за ўсе сялібы Якуба.
Верш: Слаўныя рэчы кажуць пра цябе, места Божае.
Евангельле: Ян 12:25-36
Прычасьнік (Пс 25:8). Госпадзе, я палюбіў
красу дому Твайго і месца славы Тваёй. Алілуя, алілуя, алілуя. |