Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 5 верасьня - сьвятога прарока Захара, бацькі Яна Хрысьціцеля, і праведнае Альжбэты, ягонае маці


 

 

5 верасьня - сьвятога прарока Захара, бацькі Яна Хрысьціцеля, і праведнае Альжбэты, ягонае маці

Літургія

Трапары

Трапар Захара (тон 4). Апрануты ў сьвятарскую вопратку, ты, мудры Захар, згодна з законам Божым прыносіў пабожна цэлапаленьні, і быў для ўсіх сьветачам і сьведкам тайнаў, яўляючы ў сабе знак ласкі. Ты быў забіты мячом у сьвятыні. Разам з Прадвесьнікам маліся, прарок Хрыстовы, за збаўленьне душаў нашых.

Або:

Трапар абоіх (тон 2). Спраўляючы памяць праведных Тваіх, Госпадзе, Захара і Альжбеты, праз іх молімся: Збаў душы нашыя.

Кандак Захара (тон 3). Прарок і сьвятар найвышэйшага Бога Захар, бацька Прадвесьніка і тайнік Божае ласкі сёньня запрашае нас, быццам на багатую бяседу, сьвяткаваць памяць сваю. Ён зьмяшаў нам усім напітак справядлівасьці, за што быў неправедна забіты.

Пракімен (Пс 63:11,12). Праведнік узрадуецца ў Госпадзе і знойдзе прыпынак у Яго.

Верш: Пачуй, Госпадзе, голас малітвы маёй.

Апостал: Гэб 6:13-20

Алілуя (Пс 131:9; 96:11). Сьвятары Твае, Госпадзе, апрануцца ў справядлівасьць, і сьвятыя Твае ў радасьці жыць будуць.

Верш: Сьвятло ўзыходзіць для справядлівых, і радасьць для людзей правага сэрца.

Евангельле: Мц 23:29-39

Прычасьнік. Памяць праведніка жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст