Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 1 верасьня - Пачатак царкоўнага году і сьвятога айца нашага Сямёна Стоўпніка


 

 

1 верасьня - Пачатак царкоўнага году і сьвятога айца нашага Сямёна Стоўпніка

Літургія

Трапары

Новага году (тон 2). Творча ўсяго стварэньня і Госпадзе, які часы і поры ўстанавіў сілаю сваёю, блаславі пачатак году ласкі Тваёй, захавай у супакоі краіну нашую і ўсіх людзей малітвамі Багародзіцы і збаў нас.

Сямёна (тон 1). Ты быў стаўпом цярплівасьці, пераймальнікам праайцоў – Ёва ў цярпеньнях, Язэпа ў выпрабаваньнях, – і ўсім жыцьцём тваім ты быў быццам анёл у целе, Сямёне, ойча наш. Малі Хрыста Бога за збаўленьне душаў нашых.

Кандак Сямёна (тон 2). Маючы стоўп за калясьніцу, ты, ойча сьвяты, шукаў еднасьці з вышэйшай рэчаіснасьцю і стаўся субяседнікам анёлаў. Цяпер разам з імі маліся няспынна Хрысту Богу за ўсіх нас.

Кандак новага году (тон 2). Хрысьце Ўладару, Творча ўсяго бачнага і нябачнага, што дні і ночы, часы і поры ўстанавіў, блаславі цяпер пачатак году, абарані і захавай у супакоі краіну нашую і ўсіх людзей, Шматміласэрны.

Пракімен (Пс 146:5; 134:3). Вялікі Госпад наш і вялікая слава Яго, і няма мяжы розуму Яго.

Верш: Хваліце Госпада, бо Ён добры: у песьнях узьвялічвайце імя Яго, бо яно мілае.

Апостал: 1 Цім 2:1-7

Алілуя (Пс 64:2,12). Табе, Божа, належыцца хвала на Сыёне, і Табе будуць выкананыя абяцаньні ў Ерусаліме.

Верш: Блаславі, Госпадзе, круг году ласкі Тваёй.

Евангельле: Лк 4:15-22а

Прычасьнік. Блаславі, Госпадзе, круг году ласкі Тваёй.

Памяць праведніка жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст