Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 23 траўня - Сьвятое маці нашае Еўфрасіньні Полацкай


 

 

23 траўня - Сьвятое маці нашае Еўфрасіньні Полацкай

 

Літургія


Трапар (тон 8).
Прыпaдoбнiўшыся двaнaццaцiгaдoвaму Xрысту, штo зaстaўся ў сьвятынi нaвучaць, ты, aдкiнуўшы дaчaсную слaву, усклaлa Крыж нa сябe i пaйшлa зa Iм; выбрaўшы aнёльскi спoсaб жыцьця, вучэньнeм i прыклaдaм свaiм ты прывялa мнoгix дa Xрыстa i, быццaм сoнцa вeсьняe, aсьвяцiлa зямлю Пoлaцкую i ўсю Бeлaрускую крaiну, Eўфрaсiньня сьвятaя, пaчэснaя мaцi нaшaя. Цяпeр мaлi Xрыстa Бoгa, якoгa ты пaлюбiлa бoльш зa ўсё, дaрaвaць крaiнe нaшaй i ўсяму сьвeту супaкoй, i душaм нaшым бaгaцьцe свaйгo зьмiлaвaньня.

Кандак (тон 4). Усxвaлiм чыстую Xрыстoвую нявeсту Eўфрaсiньню, штo прaсьвятлiлa eвaнгeльскiм вучэньнeм i ўчынкaмi крaiну нaшую i, пaйшoўшы пaклaнiццa мaгiлe Збaвiцeля, былa душoю ўзьнeсeнaя дa нябeснaгa Eрусaлiму, дзe няспыннa мoлiць Xрыстa Бoгa зa ўсix нaс.


Пракімен
(Пс 67: 36,27).
Дзіўны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.

Верш: На зборах вашых блаславіце Госпада Бога, усе нашчадкі Ізраіля.


Чытаньне лісту сьвятога апостала Паўла да Галятаў

Браты, да прыйсьця веры мы ўсе былі замкнёныя пад законам да часу, калі павінна была прыйсьці вера. Дык закон быў для нас настаўнікам, (каб весьці) да Хрыста, каб нам апрануцца ў веру. Калі ж прыйшла вера, мы ўжо не пад настаўнікам, бо ўсе мы дзеці Божыя праз веру ў Хрыста Ісуса. Бо ўсе вы, што ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся. Няма ўжо ні юдэя ні грэка, нямя навольніка ні свабоднага, няма ўжо мужчыны ні жанчыны, але ўсе мы адно ў Хрысьце Ісусе. Калі ж вы Хрыстовыя, дык вы насеньне Абрагама і, згодна з абяцаньнем, спадкаемцы. (3:23-29)


Алілуя
(Пс 39:2; 33:20). Спадзяваўся я на Госпада, спадзяваўся цьвёрда, і Ён, схіліўшыся нада мною, пачуў кліч мой.

Верш: Шмат бедаў давялося зазнаць праведніку, і ад усіх іх выбавіў яго Госпад.


Чытаньне Сьвятога Евангельля паводле Мацьвея

Сказаў Госпад гэткую прыповесьць: "Нябеснае валадарства падобнае да дзесяці дзеваў, што, узяўшы сьветачы, выйшлі насустрач маладому. Пяць з іх было неразумных, а пяць мудрых. Неразумныя, узяўшы свае сьветачы, ня ўзялі алею; мудрыя ж узялі алею ў посудах разам са сьветачамі. А калі малады затрымаўся, яны ўсе задрамалі і паснулі. Апоўначы пачуўся крык: «Вось малады ідзе, выходзьце насустрач яму!» Тады ўсхапіліся ўсе тыя дзевы і паправілі свае сьветачы. Неразумныя сказалі мудрым: «Дайце нам вашага алею, бо нашыя сьветачы гаснуць». А разумныя сказалі ў адказ: «Каб не забракла нам і вам, пайдзеце лепш да прадаўцоў і купеце сабе». Пакуль яны хадзілі купляць, прыйшоў малады; і гатовыя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы зачыніліся. Пасьля ж прыходзяць апошнія дзевы і кажуць: «Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам!» А ён сказаў ім у адказ: «Сапраўды кажу вам, ня ведаю вас». Дык будзьце пільныя, бо ня ведаеце ні дня, ані гадзіны, калі прыйдзе Сын Чалавечы". (25:1-13)


Прычасьнік:
Усклікніце, праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст