Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 13 ліпеня - Сабор арханёла Габрыеля


 

 

13 ліпеня - Сабор арханёла Габрыеля

Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 1). Габрыель вялікі, дух, што Бога бачыць тварам у твар, прамяністы і збавенны, узіраецца на Трохсонечнае Сьвятло і разам з усімі нябеснымі сіламі пяе дзіўную песьню хвалы Богу, молячы Яго дараваць душам нашым супакой і багацьце зьмілаваньня.

Вялікая тайна, анёлам раней няведамая, і перад вякамі скрытая, табе, Габрыель, адзінаму была давераная. I ты, прыйшоўшы ў Назарэт, абвясьціў яе адзінай Чыстай. Разам з ёю маліся Богу, каб Ён дараваў душам нашым супакой і багацьце зьмілаваньня.

Поўны сьветласьці, ты, Габрыелю слаўны, анёлаў начальніча, чыніш волю і выконваеш загады ўсемагутнага. Збаўляй тых, што з любоўю шануюць цябе, і прасі безупынку Бога дараваць душам нашым супакой і багацьце зьмілаваньня.

Слава ... цяпер ...:

(Тон 6). Арханёл Габрыель быў пасланы з неба абвясьціць Дзеве радасную вестку зачацьця Яе. Прыйшоўшы ў Назарэт, ён падумаў у сабе, дзівячыся цуду: "Як гэта здарылася, што Той, каго нябёсы зьмясьціць ня могуць, родзіцца ад Дзевы; Той, хто мае за пасад неба, і зямлю за падножак для ног сваіх, у дзявочым улоньні зьмяшчаецца; Той, на якога шасьцікрылыя сэрафімы і шматвокія хэрувімы зірнуць ня сьмеюць, словам адным ад Дзевы цела прыняць захацеў, сам будучы Божым Словам? Дык чаго ж я стаю і не кажу Дзеве: Радуйся, поўная ласкі, Госпад з Табою; радуйся, Чыстая Дзева, Нявеста беззаганная; Радуйся, Маці Жыцьця; блаславёны плод улоньня твайго!"


Адпушчальны трапар

(Тон 4). Нябесных сіл ваявода, мы недастойныя безустанку молім цябе, каб ты ахінуў нас тваімі малітвамі і пакрыў ценем крыл духоўнае твае славы, ахоўваючы нас, якія прыбягаем да цябе, клічучы: "Ад бедаў выбаў нас, начальніча вышніх сіл!"


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст