Галоўная > Другі тыдзень Посту > ІІ нядзеля посту - увечары
ІІ нядзеля посту - увечары19 красавіка 2008. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу..." чатыры песьні актойха адпаведнага тону, пасьля наступныя: Песьні Трыядзі (Тон 8): Я зграшыў бяз ліку перад Табою, дык і чакаю бясконцых мукаў – скрыгату зубоў і няўцешнага плачу, агню нязгаснага, і цемры, і пякельнай бездані. Судзьдзя справядлівы, дай мне сьлёзы, каб праз іх знайсьці мне прабачэньне і адпушчэньне благіх дзеяньняў маіх, посьцячы і молячыся: "Уладару Хрысьце, зьмілуйся нада мною ў вялікай Тваёй міласэрнасьці". Адшукай мяне, Слова Божае, заблуканага ў горных пропасьцях цяжкіх правінаў, і пакліч да сябе, адгані паганыя навыкі сэрца майго, і памёрлага мяне зноў ажыві і ачысьці пастом. У няспынным плачу клічу: "Уладару Хрысьце, зьмілуйся нада мною ў вялікай міласэрнасьці Тваёй". Пачынаючы трэці тыдзень посту, усхвалім, верныя, усесьвятую Тройцу; пастараемся прайсьці рэшту посту радасна і, высушыўшы цялесныя пажаданьні ў сэрцах нашых, пажнем боскія кветкі і спляцем вянкі для Вялікадня, каб, надзеўшы іх, сустрэць Хрыста Пераможцу. Тры песьні і багародзічны з мінэі.
Уваход з кадзілам. Вялікі пракімен: "Не адвярні твару Твайго...".
Вершапесьні (Тон 8): Няўстойлівым розумам маім я адкінуў бацькоўскія наказы і змарнаваў жыцьцё ў грэшных пажаданьнях. Усё жыцьцё я, няшчасны, пражыў у блудзе, пазбаўлены спажывы, што ўмацоўвае сэрца, напоўнены пераходнаю тлустаю прынадаю пажаданьняў маіх. Але Ты, Ойча добры, не закрый для мяне Твайго чалавекалюбнага сэрца, прымі мяне, як блуднага сына, і зьмілуйся нада мною. (Двойчы) Мучанікі Гасподнія, вы асьвячаеце кожнае месца і лечыце ўсе немачы. Маліцеся цяпер, просім вас, каб нашым душам вызваліцца ад сеці ворага. Слава ... цяпер ... (Тон 8): Нябесныя сілы пяюць хвалу Табе, поўная ласкі Дзева Маці, і мы таксама славім нязьведанае Тваё сынараджэньне. Маліся, Багародзіца, за збаўленьне душ нашых. Вярнуцца назад |