Галоўная > Новы Запавет > Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова
Другое саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова21 сакавіка 2011. |
|
Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча Разьдзел 1 1. Старшы - выбранай пані і дзецям яе, каторых я запраўды люблю, (і ня толькі я, але і ўсе, што праўду пазналі), 2. дзеля праўды, якая прабывае ў нас і будзе з намі навекі, 3. няхай будзе з вамі ласка, зьмілаваньне, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любві! 4. Я дужа ўцешыўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, што ходзяць у праўдзе паводле таго, як мы дасталі запаведзь ад Айца. 5. I сягоньня прашу цябе, пані, не як новую запаведзь пішучы табе, але тую, што маем ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго. 6. I тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле запаведзяў Яго. Гэта - тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паводле яе хадзілі. 7. Бо многа зводнікаў увайшло ў сьвет, якія не вызнаваюць Ісуса Хрыста, што ў целе прыйшоў: гэткі чалавек ёсьць зводнік і антыхрыст. 8. Глядзеце за сабою, каб нам ня згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду. 9. Кожын, хто пераступае навуку Хрыстовую і не прабывае ў ёй, ня мае Бога; хто-ж прабывае ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына. 10. Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтае навукі, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго; 11. бо хто вітае яго, той прымае ўдзел у благіх учынках яго. 12. Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы ды чарніламі, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая была поўная. 13. Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амін.Вярнуцца назад |