Галоўная > Мінэя агульная > Вячэрня агульная - посьнікам, манахам і пустэльнікам
Вячэрня агульная - посьнікам, манахам і пустэльнікам9 чэрвеня 2010. |
|
На “Госпадзе, Цябе клічу...”: (Тон 8). Пачэсныя і багамудрыя айцы, вы сьляпым вяртаеце зрок, нядужых лечыце, калек ацаляеце, схіляючыся спагадліва да тых, што з вераю прыходзяць да вашай сьвятасьці і просяць дапамогі. Славім вас, бо мы знайшлі ў вас верных заступнікаў і хадайнікаў.Сьвятыя і пачэсныя айцы, вашымі дабрадзейнасьцямі вы ўзышлі на калясьніцу і ўзьняліся да Бога, дзе атрымалі вянец перамогі, а нам пакінулі, быццам накідку, у грабніцах целы вашыя, каб давалі ацаленьні і адганялі нячыстых духаў. Дзеля гэтага, усяхвальныя айцы, славім вас. Вы, блаславёныя, разам з хорамі посьнікаў, упрыгожылі сябе цьвярозым жыцьцём. Цяпер, асьветленыя Боскім зьзяньнем, жывеце ў радасьці ў нябесных сялібах разам з анёламі. Памятайце пра тых, што шануюць вас і сьвяткуюць вашую памяць тут на зямлі. Слава... цяпер... Багародзічны (тон 8). Думкі нячыстыя мае і вусны лісьлівыя, учынкі мае ўсе благія: што мне рабіць, як сустрэць Судзьдзю майго? Уладарная Дзева, малі Сына Твайго, Творцу і Госпада, каб Ён, адзіны Міласэрны, прыняў душу маю ў пакаяньні.Крыжабагародзічны (тон 8). Чыстая Дзева, убачыўшы Сына, дабравольна прыбітага да крыжа, жаласна заплакала і казала: “Дзіця любае! Вось як няўдзячныя людзі адплацілі Табе, і пазбавілі мяне Цябе, Наймілейшы мой”.Адпушчальны трапар (Тон 4). Вярнуцца назад |