Галоўная > Малітвы прынагодныя > Малітва на ўсякую патрэбу

Малітва на ўсякую патрэбу


12 лістапада 2009.
Блаславёны Ты, Госпадзе Божа Ўсемагутны, які ведаеш нашыя патрэбы, і спаўняеш нашыя жаданьні перш, чым мы іх папросім. У бязьмежнай любові і спагадлівасьці Тваёй, Добры Ўладару, наталі нас багацьцем ласкі Тваёй, выбаў нас ад злога і провідам Тваім уладкуй усё нам на карысьць, каб нам з непасаромленым сумленьнем клікаць усесьвятое імя Тваё. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Вярнуцца назад