Галоўная > Малітвы прынагодныя > Малітва да сьв. Еўфрасіньні (Міхаліна)

Малітва да сьв. Еўфрасіньні (Міхаліна)


12 лістапада 2009.
Сьвятая Еўфрасіньня, апякунка і заступніца нашая, скрозь вякі жывіш ты гэтую зямлю сваёю сьвятасьцю ды расьсейваеш змрок над ёю праменьнямі славы тваёй. Прымі, заступніца, малітвы шчырыя, агарні нас бязьмежнаю дабрынёю тваёю, наталі нас тваёю сьвятасьцю і чысьцінёю, прасьвятлі наш розум ды ўмацуй душы, памажы нам, справядлівая, у жыцьці нашым, каб вечная хвала Богу ўзьнімалася з краіны тваёй. Сьвятая Еўфрасіньня, найпершая патронка Беларусі, малі Бога за нас грэшных. Амін.
Вярнуцца назад