Галоўная > Малітвы прынагодныя > Малітва Імю Ісусаваму
Малітва Імю Ісусаваму12 лістапада 2009. |
|
Госпадзе Ўладару Ісусе Хрысьце, Творча і Божа наш, мы клічам імя сьвятое Тваё і молімся Табе: Ісусе, Сыне ўсячыстае Дзевы Марыі; Ісусе, адзінае і спрадвечнае Слова Бога Айца; Ісусе, супольнасьць і любоў Духа Сьвятога; Ісусе, творча анельскай прыроды; Ісусе, Збавіцелю роду людзкога; Ісусе, праганіцелю бесаўства ўсякага: Ісусе, зьмілуйся нада мною ў вялікай міласэрнасьці Тваёй; Ісусе, ачысьці беззаконьне маё ў бязьмежнай дабраце Тваёй; Ісусе, адпусьці грахі мае; Ісусе, прымі гэтыя малітвы мае: О, салодкі Ісусе! О, любы Ісусе! О, ціхі Ісусе! Табе славу аддаем разам з Айцом і Ўсесьвятым Духам на вякі вякоў. Амін. Вярнуцца назад |