Галоўная > Мінэя - Верасень > 10 верасьня - Пасьвяцьце Нараджэньня Багародзіцы і сьвятых мучаніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры
10 верасьня - Пасьвяцьце Нараджэньня Багародзіцы і сьвятых мучаніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры2 красавіка 2009. |
|
Вячэрня
На „Госпадзе, Цябе клічу...“:
(Тон 8). Сёньня Давід радуецца і Ясей цешыцца, Леві весела пяе, Якім поўніцца духоўнаю радасьцю, і бязьдзетнасьць Ганны адмяняецца нараджэньнем Тваім, Марыя чыстая, поўная ласкі. Анёлы і людзі славяць Боскае ўлоньне Тваё. Хай увесь род людзкі сёньня радасна ўсклікне: „Радуйся, Сьвятыня Гасподняя! Радуйся, сьвятая Гара і Боскі Пасадзе! Радуйся, сьветлы Ліхтар; радуйся, пачэсная Слава верных! Радуйся, Маці Хрыста Бога; радуйся, Беззаганная; радуйся, Прынашэньне Боскага хлеба; радуйся, Скарбніца; радуйся, незгаральны Куст; радуйся, Надзея ўсіх!“ Мучаніцаў (Тон 4). Упрыгожыўшы сябе чырваньню вашае крыві, вы, мучаніцы, захавалі дзявоцтва і зьядналіся з Хрыстом Богам у нябёсах у нятленным і нерукатворным хораме.Слаўныя мучаніцы, маладыя целам, але сталыя розумам, вы перамаглі сілаю Духа старога зьмея, пачынальніка зла, і явілі ягонае бясьсільле. За гэта вы атрымалі вянцы перамогі, Мінадора, Мітрадора і Німфадора, Тройцы змагаркі. Усяхвальныя мучаніцы, вас палілі агнём, сяклі мячом, вешалі на дрэве, вам крышылі косьці і вырывалі пазногці, але вы ня выракліся Хрыста. Дзеля гэтага вы атрымалі вянцы перамогі, Мінадора, Мітрадора і Німфадора, Тройцы змагаркі. Слава... цяпер... (Тон 2). Што гэта за сьвяточны радасны шум? Гэта Якім і Ганна сьвяткуюць, кажучы: „Радуйцеся з намі, Адам і Эва! Праз вашае непаслушэнства рай некалі быў зачынены, але сёньня даецца нам блаславёны плод – Божае дзяўчо Марыя, – што адчыняе зноў усім туды ўваход“.
Вершапесьні (Тон 1). Верш: Слухай, дачка, глянь і прыхілі вуха тваё.Духоўныя промні сусьветнае радасьці зазьзялі нам, прадвяшчаючы Сонца славы, Хрыста-Бога, у нараджэньні Тваім, Усячыстая, Хадайніца сапраўднага вясельля і ласкі. Верш: Вяльможы людзкія будуць шукаць ласкі ў цябе.Слава сьвяточнага дня прадвяшчае ўсім Твае, Усячыстая, невыказныя дабрадзействы, бо Ты, Багародзіца Дзева, сталася прычынай цяперашняга вясельля нашага і Хадайніцай будучай радасьці. Слава... цяпер... (Тон 2). Выбраная Уладарка ўсіх, Божае Жыльлё, Сьвятыня спрадвечнай Існасьці, сёньня родзіцца з няплоднага ўлоньня слаўнае Ганны. Бессаромнае пекла Ёю пераможанае, і прамаці Эва ўзыходзіць да непрамінальнага жыцьця. Дык уславім дастойна Яе, кажучы: „Блаславёная ты між жанчынаў і блаславёны Плод улоньня Твайго!“
Адпушчальныя трапары Мучаніцаў (тон 4). Слава... цяпер... Сьвята (тон 4). Нараджэньне Тваё, Багародзіца Дзева, радасьць абвясьціла ўсяму сьвету, бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасьці, Хрыстос Бог наш, які, адмяніўшы праклён, даў блаславеньне і, зьнішчыўшы сьмерць, дараваў жыцьцё вечнае.Вярнуцца назад |