Галоўная > Мінэя - Верасень > 6 верасьня - Успамін цуду сьвятога Арханёла Міхаіла ў Калёсах
6 верасьня - Успамін цуду сьвятога Арханёла Міхаіла ў Калёсах2 красавіка 2009. |
|
Вячэрня
На „Госпадзе, Цябе клічу...“: (Тон 4). Выгляд твой, арханёле Міхале, вогненны, і краса твая дзівосная. Тваёй духоўнай існасьцю ты праходзіш увесь сьвет, выконваючы загады Тварца ўсіх. Вядомы з сілы тваёй, ты ўчыніў царкву тваю крыніцаю аздараўленьняў. Ты, Госпадзе, як напісана, робіш нябесныя духі пасланцамі Тваімі, і слугамі Тваімі полымя агню. На чале анёлаў Тваіх Ты паставіў Міхала, які выконвае Твае загады і са страхам сьпявае тройчы сьвятую песьню славе Тваёй. Слава... (Тон 6). Радуйцеся з намі, анельскія хоры, бо ваш начальнік і наш заступнік вялікі арханёл сёньня зьяўляецца ў пачэснай царкве сваёй і асьвячае яе. Дзеля гэтага належна ўславім яго, клічучы: „Пакрый нас покрывам крылаў тваіх, вялікі арханёле Міхале“.Цяпер... Радуйцеся з намі, хоры дзеваў, бо вось Заступніца нашая, хадайніца і покрыва, і надзейны прытулак, сёньня на пачэснай і боскай урачыстасьці сваёй сумных пацяшае. Дык аддамо Ёй належную славу і ўсклікнем: „Пакрый нас боскім заступніцтвам Тваім, Усячыстая Багародзіца Дзева!“
Вершапесьні Слава... цяпер... (Тон 8). Як ваявода і абаронца, і анёлаў найвышэйшы начальнік, ад усякай патрэбы і суму, ад недамаганьняў і лютых грахоў вызваль, арханёле слаўны, тых, што з вераю славяць і моляць цябе. Ты, нярэчыўны сам, бачыш Нярэчыўнага, і прабываеш у недаступным зьзяньні Уладара, які ў чалавекалюбстве сваім дзеля нас прыняў цела ад Дзевы, каб збавіць род людзкі.
Адпушчальны трапар (Тон 4). Вярнуцца назад |