Галоўная > Мінэя - Ліпень > 11 ліпеня - сьвятое мучаніцы Аўхіміі ўсяхвальнае
11 ліпеня - сьвятое мучаніцы Аўхіміі ўсяхвальнае5 красавіка 2008. |
|
Вячэрня На "Госпадзе, Цябе клічу...": (Тон 4). Упрыгожыўшы душу тваю дабрадзейнасьцямі дзявоцтва і крывёю мучаніцтва, ты, мучаніца слаўная, аддала сябе Творцу твайму, які захаваў цябе нятленнаю навекі. Цяпер ты, усяхвальная, жывеш у радасьці разам з хорамі анёлаў і арханёлаў, прарокаў, апосталаў і мучанікаў.Цябе прывязвалі да кола, разьдзіралі зьвярамі і кідалі ў агонь і ваду. Умацаваўшы розум твой Боскім Духам, ты, дзева, у крыві тваёй мужна патапіла ўладара цемры і ўзьнялася да нябесных хорамаў, прынёсшы, быццам пасаг, Жаніху твайму цярпеньні твае. Памёршы, ты, мучаніца, застаешся вечна жывой; праліўшы кроў сваю на хвалу Госпаду, ты напаіла верных і прасьвятліла іх веданьнем, а няверных ворагаў патапіла. Дзеля гэтага скрутак Боскі царкоўных догмаў табе давяраецца, каб ты іх вечна трымала і ахоўвала. Слава ...: (Тон 8). Дабрадзейная і са сьветлым розумам, ты праліла алей сьвяты ў сэрцы верных; зазьзяўшы з Усходу, быццам раньняя зорка, ты прасьвятліла збор сьвятых айцоў. Не пераставай маліцца, Аўхімія ўсяхвальная, за збаўленьне душаў нашых.Цяпер ...: Вершапесьні з актойха належнага тону.Слава ...: (Тон 8). Хай кожны язык пяе хвалу ўсяхвальнае Аўхіміі; хай кожны род і век – юнакі і дзевы, – уславіць дзеву і мучаніцу Хрыстовую. Яна, узмоцненая Законам Божым, мужна адкінула жаночую слабасьць, і цярпеньнямі сваімі перамагла мучыцеля ворага. Цяпер, упрыгожаная нябесным і боскім вянцом, яна моліць Жаніха свайго і Бога дараваць нам веліч зьмілаваньня.Цяпер ...: Адпушчальны трапар Мучаніцы (Тон 4). Ягнё Тваё, Ісусе, Аўхімія, кліча моцным голасам: "Цябе, Жаніх мой, люблю і, Цябе шукаючы, мукі перанашу і расьпінаюся з Табою, і пахаваньне прымаю ў хрышчэньні Тваім, і цярплю за Цябе, каб панаваць з Табою, і паміраю за Цябе, каб з Табою жыць; Ты ж прымі мяне, як ахвяру чыстую, што з любоўю прыносіцца Табе". Малітвамі яе, Міласэрны, збаў душы нашыя.Вярнуцца назад |