Галоўная > Мінэя - Чэрвень > 9 чэрвеня - Кірылы, архібіскупа Александрыйскага
9 чэрвеня - Кірылы, архібіскупа Александрыйскага12 сакавіка 2008. |
|
Вячэрня На "Госпадзе, Цябе клічу...": (Тон 4). Ты, Кірыла, жэзлам навучаньняў тваіх адагнаў ад Хрыстовае Царквы духоўных ваўкоў, абгарадзіў яе і ўмацаваў словам, і прадставіў яе Хрысту непарушнаю і непахіснаю. Малі Яго выбавіць ад тленнасьці ўсіх, што з вераю спраўляюць пачэсную памяць тваю. Блаславёны і баганосны Кірыла, ты прасьвятліў свой розум зьзяньнем Духа, і сам быў быццам прамяністае сонца, што пасылае промні сваіх навучаньняў, прасьвятляе ўсіх верных, і адганяе цемру ерасяў сілаю Таго, хто зазьзяў ад Дзевы. Дабрынёю словаў тваіх Царква ўся ўпрыгожваецца, дабрапачэсна ўзбагачваецца цудоўнымі дабротамі, і шануе сьвятую памяць тваю, Кірыла, прававерных пахвала, айцоў вяршыня, абаронца Усесьвятое Багародзіцы на Саборы. Слава ...: (Тон 6). Добры і верны слуга, працаўнік вінаградніка Хрыстовага, ты перанёс дзённую сьпёку, памножыў дадзены табе талент і не пазайздросьціў тым, што прыйшлі пасьля цябе. Таму, Кірыла ойча наш, дзьверы нябесныя адкрыліся табе, і ты ўвайшоў у радасьць Госпада твайго, дзе безупынна молішся за нас. Цяпер ...: Сьвята, або: Багародзічны (тон 6). Радуйся, спаўненьне Закону; радуйся, хорам Сьвятое Тройцы радуйся, Нявеста нятленная; радуйся, носьбітка Ўладара ўсіх; радуйся, духоўны агонь, што носіш у руках Тваіх, быццам у шчыпцах, гарачы вугаль; радуйся, раю новы, садзе зачынены, сьветлае боскае застольле, галубка чыстая, пасадзе Ўсявышняга, Боскае духоўнае ложа, бо Цябе, Дзева, Дух Сьвяты ацяніў. Крыжабагародзічны (тон 6). Калі беззаганная Дзева і Чыстая Ўладарка ўбачыла Сына свайго, узьнесенага на крыжы, Яна па-матчынаму заплакала і ў зьдзіўленьні ўсклікнула: "Дзіця мілае, што гэта за новае і дзіўнае зьявішча? Як гэта няўдзячныя людзі аддалі Пілату на суд і асудзілі на сьмерць Жыцьцё ўсіх? Слаўлю Тваю, Слова, невыказную спагадлівасьць".
Вершапесьні актойху Слава ...: (Тон 6). Чалавек Божы, верны слуга Гасподні, муж жаданьняў духоўных, выбраны посуд, стоўб і ўмацаваньне Царквы, спадкаемца валадарства, не змаўкай маліцца за нас Госпаду. Цяпер ...: Сьвята; калі не, то: Багародзічны. Ніхто, што прыходзіць да Цябе, не адыходзіць пасаромлены, Найчыстая Дзева, але просіць ласкі і атрымлівае дары згодна з просьбаю. Крыжабагародзічны. Калі беззаганная Багародзіца ўбачыла, як Жыцьцё наша вісіць на дрэве, Яна па-матчынаму заплакала і ўсклікнула: "Сыне і Божа мой, збаў тых, што з любоўю славяць Цябе!".
Адпушчальны трапар (Тон 8). Правай веры настаўнік, набожнасьці прыклад і чысьціні, сьветач сусьветны, Богам натхнёная біскупаў аздоба, Кірыла мудры, навукаю тваёю ты ўсіх прасьвятліў, жалейка духоўная. Малі Хрыста Бога за збаўленьне душаў нашых. Слава ... цяпер ...: Багародзічны. Непарушнае ўмацаваньне веры і пачэсны дар душаў нашых, Багародзіцу ў песьнях, верныя, узьвялічым: "Радуйся, што ва ўлоньні Тваім зьмясьціла Камень Жыцьця! Радуйся, надзея ўсіх канцоў сьвету, сумных Заступніца! Радуйся, Дзева Маці!". Крыжабагародзічны. Убачыўшы на крыжы расьпятага Цябе, Ягнё і Пастыра, і Збавіцеля сьвету, Маці Твая з плачам казала: "Сыне і Божа мой, сьвет радуецца, атрымаўшы вызваленьне, а сэрца маё гарыць, бачачы Тваё распяцьце, якое Ты церпіш за ўсіх".Вярнуцца назад |