Галоўная > Мінэя > Месяцаслоў
Месяцаслоў4 лютага 2009. |
|
Літургікон, Божым шляхам, 2005 -
Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Верасень
1. Пачатак царкоўнага году; пачэснага Сямёна Стоўпніка 2. Мучаніка Маманта; пачэснага Яна Посьніка патр. Канстантынопальскага 3. Сьвятамучаніка Антыма біск. Нікамідыйскага; пачэснага Тэактыста посьніка 4. Сьвятамучаніка Вавілы, біск. Антыяхійскага; прарока Майсея 5. Прарока Захара, бацькі сьв. Яна Прадвесьніка 6. Успамін цуду арханёла Міхаіла ў Калосах 7. Перадсьвяцьце Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы; Мучаніка Сазона 8. Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы 9. Праведных Якіма і Ганны, бацькоў Багародзіцы; мучаніка Севярына 10. Мучаніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры 11. Пачэснае Тадоры Александрыйскай 12. Адданьне сьвята Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы; сьвятамучаніка Аўтанома біск. Італійскага 13. Перадсьвяцьце Ўзвышэньня Крыжа; аднаўленьне храму Ўваскрасеньня; сьвятамучаніка Карнілы Сотніка 14. Узвышэньне Пачэснага і Жыватворчага Крыжа 15. Велікамучаніка Мікіты 16. Велікамучаніцы Аўхіміі 17. Мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі 18. Пачэснага Яўмена біск. Гартынскага 19. Мучанікаў Трахіма, Сабата, Дарымадонта 20. Велікамучаніка Астапа 21. Адданьне сьвята Ўзвышэньня Крыжа; апостала Кандрата з 70-ці 22. Сьвятамучаніка Фокі біск. Сінопскага 23. Зачацьце сьв. Яна Прадвесьніка 24. Першамучаніцы роўнаапостальнае Тэклі 25. Пачэснае Еўфрасіньні Александрыйскай 26. Перастаўленьне сьв. апостала і евангеліста Яна Багаслова 27. Мучаніка Калістрата і іншых 28. Пачэснага Харытона вызнаўцы 29. Пачэснага Кірыяка самотніка 30. Сьвятамучаніка Рыгора асьветніка, біск. Вялікай Арменіі Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Кастрычнік 1. Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы, апостала Ананіі з 70-ці, пачэснага Рамана Салодкапеўцы 2. Сьвятамучаніка Кіпрыяна біск.; мучаніцы Юстыны 3. Сьвятамучаніка Дзяніса Арэапагіта 4. Сьвятамучаніка Ератэя біск. Атэнскага 5. Мучаніцы Харытыны 6. Апостала Тамаша 7. Мучанікаў Сяргея і Бакха 8. Пачэснае Пелагеі 9. Апостала Якуба Алфеевага; пачэснага Андроніка і жонкі яго Апанасьсі 10. Мучанікаў Яўлана і Яўланьні 11. Апостала Піліпа, аднаго з 7-мі дыяканаў, пачэснага Тэафана, біск. Нікейскага, вызнаўцы 12. Мучанікаў Прова, Тараха і Андроніка; пачэснага Кузьмы біск. Маюмскага 13. Мучанікаў Карпа, Папілы, Агападора і Агапонікі 14. Мучанікаў Назара, Герваза, Пратаса і Цэльса; пачэснае Параскевы Тырнаўскай 15. Сьвятамучаніка Лук’яна, празьбітара Антыяхійскага 16. Мучаніка Лонгіна Сотніка 17. Прарока Асіі; пачэснамучаніка Андрэя Крыцкага 18. Апостала і евангеліста Лукі 19. Прарока Яэля; мучаніка Увара 20. Велікамучаніка Арцёма 21. Пачэснага Іларыёна Вялікага 22. Роўнаапостальнага Авера, біск. Ерапальскага, цудатворцы 23. Апостала Якуба, сваяка Гасподняга 24. Мучаніка Арэты і іншых 25. Мучанікаў Маркіяна і Мартырыя 26. Велікамучаніка Зьмітра Салунскага 27. Мучаніка Несьцера Салунскага 28. Мучаніцы Параскевы; мучанікаў Цярэнція і Нэанілы; пачэснага Сьцяпана посьніка, пачэснае Параскевы (Праксэды), ігуменьні Полацкай 29. Пачэснамучаніцы Анастасьсі; пачэснага Аўрама посьніка 30. Мучанікаў Зінова і Зіноўі 31. Апосталаў Стаха, Апэля, Амплея, Урбана, Арыстовула і Нарцыса з 70-ці Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Лістапад
1. Кузьмы і Дзямяна, бескарысьлівых лекараў і цудатворцаў; 2. Мучанікаў Акіндына, Пігаса, Афтонія, Эльпідафора і Анэмпадыста 3. Мучанікаў Акепсімы біск., Язэпа празьбітара і Айтала дыякана, вялікамучаніка Юр'я 4. Пачэснага Анікея Вялікага; сьвятамучанікаў Нікандра, біскупа Мірскага і Ярмея празьбітара 5. Мучанікаў Галакціёна і Эпістыміі 6. Сьвятаначальніка Паўла вызнаўцы, патр. Канстантынопальскага 7. 32-х мучанікаў Мелітэнскіх; пачэснага Лазара 8. Сабор арханёла Міхала і ўсіх бесьцялесных сілаў 9. Мучанікаў Анцыпара і Парфіра; пачэснае Матроны 10. Апосталаў Алімпа, Радзівона, Сасіпатра, Тэрцыя і Кварта з 70-ці 11. Мучанікаў Міны, Віктара, Вінцэнта і Сьцепаніды; пачэснага Тодара Студыта 12. Сьвятамучаніка Язафата арцыбіскупа Полацкага; Яна, патр. Александрыйскага, пачэснага Ніла Сінаіта 13. Сьвятаначальніка Яна Залатавуснага, арцыбіск. Канстантынопальскага 14. Апостала Піліпа 15. Мучанікаў Гурэя, Самона і Абіба 16. Апостала і евангеліста Мацьвея 17. Сьвятаначальніка Рыгора цудатворцы, біск. Нэакесарыйскага 18. Мучанікаў Платона і Рамана 19. Прарока Аўдзея; мучаніка Варлама 20. Перадсьвяцьце Ўваходу ў сьвятыню Найсьвяцейшай Багародзіцы; пачэснага Рыгора Дэкапаліта; сьвятаначальніка Прокла, арцыбіск. Канстантынопальскага 21. Уваход у Храм Найсьвяцейшай Багародзіцы 22. Апосталаў Халімона, Архіпа, Анісіма і мучаніцы роўнаап. Апфіі; мучаніцы Цэцыліі 23. Сьвятаначальнікаў Амфілоха, біск. Іканійскага і Рыгора, біск. Акрагантыйскага 24. Вялікамучаніцы Кацярыны; мучаніка Мяркурыя Смаленскага 25. Адданьне сьвята Ўваходу ў сьвятыню Багародзіцы; сьвятамучаніка Клімэнта, папы Рымскага і сьвятаначальніка Пятра, арцыбіск. Александрыйскага 26. Пачэснага Аліпа Стоўпніка 27. Велікамучаніка Якуба Пэрсіяніна 28. Пачэснамучаніка Сьцяпана Новага; мучаніка Ірынарха 29. Мучанікаў Парамона і Філумэна 30. Апостала Андрэя Першапакліканага Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Сьнежань 1. Прарока Навума 2. Прарока Абакума 3. Прарока Сафона 4. Велікамучаніцы Барбары; пачэснага Яна Дамаскіна 5. Пачэснага Савы Асьвячонага 6. Сьвятаначальніка Міколы Цудатворцы, арцыбіск. Мірлікійскага 7. Сьвятаначальніка Амбражэя, арцыбіск. Мілянскага 8. Пачэснага Патапа 9. Зачацьце сьвятое Ганны, маці Багародзіцы 10. Мучанікаў Міны, Гермагена і Яўграфа 11. Пачэснага Данілы Стоўпніка 12. Сьвятаначальніка Сьпірыдона цудатворцы, біск. Трымітунцкага 13. Мучанікаў Яўстрата, Аксёна, Яўгена, Мардарыя і Арэста; мучаніцы Лукіі 14. Мучанікаў Тырса, Леўка, Калініка, Філімона і Апалона 15. Сьвятамучаніка Аліфера, біск. Ілірыйскага 16. Прарока Агея 17. Прарока Данілы і трох юнакоў Ананіі, Азара і Місаіла 18. Мучаніка Сэбасьцяна і іншых, з ім разам пацярпелых 19. Мучаніка Баніфацыя 20. Перадсьвяцьце Нараджэньня Хрыстовага; сьвятамучаніка Ігната Баганосца, біск. Антыяхійскага 21. Мучаніцы Ульляны і іншых мучанікаў Нікамідыйскіх 22. Велікамучаніцы Анастасьсі 23. 10-ці мучанікаў Крыцкіх 24. Чаканьне Нараджэньня Хрыстовага; пачэснамучаніцы Аўгіні 25. Нараджэньне Госпада нашага Ісуса Хрыста 26. Сабор Найсьвяцейшае Багародзіцы; сьвятамучаніка Аўхіма, біск. Сардыкійскага 27. Першамучаніка дыякана Сьцяпана; пачэснага Тодара Пазначанага, вызнаўцы 28. 2 тыс. мучанікаў Нікамідыйскіх 29. Мучанікаў-немаўлятаў, у Бэтлееме праз Ірада забітых; пачэснага Маркела 30. Мучаніцы Анісьсі; сьвятамучаніка Зоціка, кармільца сіротаў 31. Адданьне сьвята Нараджэньня Хрыстовага; Пачэснае Маланьні Рымлянкі У нядзелю пасьля Калядаў успамін праведнага Язэпа, цара Давіда і Якуба, брата Гасподняга Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Студзень 1. Абрэзаньне Гасподняе; сьвятаначальніка Базыля Вялікага, арцыбіск. Кесарыі Кападакійскай 2. Перадсьвяцьце Богазьяўленьня; сьвятаначальніка Сыльвэстра, папы Рымскага 3. Прарока Малахіі, мучаніка Гардзея 4. Сабор 70-ці апосталаў, пачэснага Тэактыста 5. Чаканьне Богазьяўленьня; мучанікаў Тэапэмпта і Тэоны; пачэснае Сынклітыкі Александрыйскай 6. Богазьяўленьне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста 7. Сабор сьв. Яна, Прадвесьніка і Хрысьціцеля 8. Пачэснага Юр'я Хазэвіта; пачэснае Дамінікі 9. Мучаніка Паліеўкта 10. Сьвятаначальніка Рыгора, біск. Ніскага; Пачэсных Маркіяна празьбітара і Даміцыяна, біск. Мелітэнскага 11. Пачэснага Хвядоса Вялікага 12. Мучаніцы Тацяны 13. Мучанікаў Ярміла і Стратоніка 14. Адданьне сьвята Богазьяўленьня; пачэсных айцоў, у Сінаі і Раіце забітых 15. Пачэсных Паўла Табэйскага і Яна Буданьніка 16. Пакланеньне кайданам апостала Пятра 17. Пачэснага Антона Вялікага 18. Сьвятаначальнікаў Апанаса і Кірылы, біскупаў Александрыйскіх 19. Пачэснага Макара Ягіпецкага 20. Пачэснага Аўхіма Вялікага 21. Пачэснага Максіма вызнаўцы, мучаніка Нэафіта 22. Апостала Цімафея; пачэснамучаніка Анастаса Персіяніна 23. Сьвятамучаніка Клімэнта, біск. Анкірскага і мучаніка Агатангела 24. Пачэснае Аксіньні 25. Сьвятаначальніка Рыгора Багаслова, арцыбіск. Канстантынопальскага 26. Пачэснага Ксенафонта і жонкі яго Марыі 27. Перанясеньне мошчаў сьвятаначальніка Яна Залатавуснага 28. Пачэснага Ахрэма Сірына 29. Перанясеньне мошчаў сьвятамучаніка Ігната Баганосца, біск. Антыяхійскага 30. Трох сьвятаначальнікаў: Базыля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага; сьвятамучаніка Іпаліта Рымскага 31. Мучанікаў Кіра і Яна, бескарысьлівых лекараў і цудатворцаў Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Люты
1. Перадсьвяцьце Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста; мучаніка Трыфана 2. Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста 3. Праведных Сямёна Богапрыемцы і Ганны Прарочыцы 4. Пачэснага Сідара Пэлусіёта 5. Мучаніцы Агаты 6. Пачэснага Вакулы, біскупа Сьмірнскага 7. Пачэснага Партэна біскупа Лампсакійскага; сьвятога Лукі 8. Велікамучаніка Тодара Страцілата; прарока Захара 9. Адданьне сьвята Сустрэчы; мучаніка Нічыпара 10. Мучаніка Харалампа 11. Сьвятамучаніка Ўласа біскупа Сэбастыйскага 12. Сьвятога Мялеція, арцыбіскупа Антыяхійскага 13. Пачэснага Мартыніяна 14. Перастаўленьне пачэснага Кірылы, настаўніка славянаў 15. Анісіма, апостала з 70-ці 16. Мучанікаў Панфіла, Валента, Паўла, Парфіра, Сялеўка і іншых 17. Велікамучаніка Тодара Тырона 18. Сьвятога Льва Вялікага, папы Рымскага 19. Архіпа, апостала з 70-ці 20. Пачэснага Льва, біскупа Катанскага 21. Пачэснага Цімафея, сьвятаначальніка Астапа, арцыбіскупа Антыяхійскага 22. Знаходка мошчаў мучанікаў у Яўгеніі 23. Сьвятамучаніка Палікарпа, біскупа Сьмірнскага 24. 1-я і 2-я знаходкі галавы Яна Хрысьціцеля 25. Сьвятаначальніка Тараса, арцыбіскупа Канстантынопальскага 26. Сьвятога Парфіра, біскупа Гаскага 27. Пачэснага Пракопа Дэкапаліта, вызнаўцы 28. Пачэснага Базыля, вызнаўцы 29. Пачэснага Касьяна Рымляніна Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Сакавік
1. Пачэснамучаніцы Аўдоцьці 2. Сьвятамучаніка Тэадота, біскупа Кірынэйскага 3. Мучанікаў Антропа, Клеаніка і Базыліска 4. Пачэснага Герасіма Ярданскага 5. Мучаніка Конана Ісаўрыйскага 6. 42-х мучанікаў Амарэйскіх 7. Ахрэма, Базыля, Яўгена і іншых сьвятамучанікаў, біскупаў Херсанэсу 8. Пачэснага Тэафілякта, біскупа Нікамідыйскага 9. 40-х мучанікаў Сэбастыйскіх 10. Мучаніка Кандрата і іншых 11. Сьвятаначальніка Сафрона, патрыярха Ерусалімскага 12. Пачэснага Тэафана Сігрыянскага, вызнаўцы; сьвятаначальніка Рыгора Вялікага, папы Рымскага 13. Перанясеньне мошчаў сьвятаначальніка Нічыпара, патрыярха Канстантынопальскага 14. Пачэснага Бенэдыкта 15. Мучаніка Агапа і іншых 16. Мучанікаў Сабіна і Папы 17. Пачэснага Аляксея, чалавека Божага 18. Сьвятаначальніка Кірылы, арцыбіскупа Ерусалімскага 19. Мучанікаў Хрызанта і Дар'і 20. Пачэсных Яна, Сяргея, Патрыка і іншых, у лаўры сьв. Савы замучаных 21. Пачэснага Якуба вызнаўцы, біскупа Катанскага 22. Сьвятамучаніка Базыля, біскупа Анкірскага 23. Пачэснамучаніка Нікана і 199 вучняў ягоных 24. Перадсьвяцьце Дабравешчаньня; пачэснага Захара пустэльніка; сьвятога Артэмона, біскупа Сялеўкіі 25. Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы 26. Адданьне сьвята Дабравешчаньня; Сабор арханёла Габрыэля 27. Мучаніцы Матроны Салунскай 28. Пачэсных Іларыёна Новага і Сьцяпана цудатворцы 29. Мучанікаў Марка, біскупа Арэтускага і Кірылы дыякана 30. Пачэснага Яна Лесьвічніка 31. Сьвятамучаніка Іпата, біскупа Гангрскага Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Красавік
1. Пачэснае Марыі Ягіпецкай 2. Пачэснага Ціта цудатворцы 3. Пачэснага Мікіты вызнаўцы, ігумена Мідзікійскага 4. Пачэснага Язэпа Песьняпісца, пачэснага Юр'я з Малеі 5. Мучанікаў Агатапода дыякана, Тэадула чытальніка і інш. 6. Сьвятаначальніка Мятода, арцыбіскупа Мараўскага, настаўніка славянаў 7. Пачэснага Юр'я, біск. Мелітэнскага, вызнаўцы 8. Апосталаў Ірадыёна, Агава, Асінкрыта, Руфа, Флягонта, Ерма і інш.; сьвятога Цэлестына, папы Рымскага 9. Мучаніка Яўпсіха 10. Мучанікаў Цярэнція, Помпа, Афрыкана, Максіма, Зянона, Аляксандра, Тодара і 33 інш. 11. Сьвятамучаніка Анціпы, біск. Пэргамскага 12. Пачэснага Базыля, біск. Парыйскага, вызнаўцы 13. Сьвятамучаніка Артэмона, біск. Лаодыкійскага 14. Сьвятаначальніка Мартына вызнаўцы, папы Рымскага 15. Апосталаў Арыстарха, Пуда і Трахіма з 70-ці 16. Мучаніц Агапы, Ірыны і Хіёніі 17. Пачэснага Сямёна, біск. Пэрсідзкага і інш.; сьвятаначальніка Агапіта, папы Рымскага 18. Пачэснага Яна, вучня сьв. Рыгора Дэкапаліта 19. Пачэснага Яна Старапячорніка 20. Пачэснага Тодара Трыхіны 21. Сьвятамучаніка Януара біскупа і інш.; мучаніка Тодара Пэргійскага і інш. 22. Пачэснага Тодара з Сікеі 23. Вялікамучаніка Юр'я Пераможцы; 24. Мучаніка Савы Страцілата і інш. 70 вояў 25. Сьвятога апостала і евангеліста Марка 26. Сьвятамучаніка Базыля, біск. Амасійскага 27. Сьвятамучаніка Сямёна, біск. Ерусалімскага, сваяка Гасподняга 28. Сьвятаначальніка Кірылы, біск. Тураўскага 29. 9-ці мучанікаў Кізіцкіх 30. Сьвятога апостала Якуба Зэбэдэя Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Травень
1. Прарока Ярэмы 2. Сьвятаначальніка Апанаса Вялікага, арцыбіск. Александрыйскага 3. Пачэснага Хвядоса, ігумена Кіева-Пячэрскага 4. Мучаніцы Пелагеі Тарсійскай 5. Вялікамучаніцы Ірыны 6. Праведнага Ёва Шматпакутнага 7. Жыровіцкай іконы Маці Божай 8. Апостала і евангеліста Яна Багаслова 9. Перанясеньне ў Бары мошчаў сьвятаначальніка Міколы Мірлікійскага; сьв. прарока Ісаі; мучаніка Хрыстафора 10. Апостала Сымона Зілота 11. Сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянаў 12. Сьвятаначальніка Эпіфана, біск. Кіпрскага; сьвятаначальніка Германа, патр. Канстантынопальскага 13. Мучаніцы Глікерыі і Ляўдыка, вартаўніка вязьніцы, з ёй пацярпелага 14. Мучаніка Сідара 15. Пачэснага Пахома Вялікага 16. Пачэснага Тодара Асьвячонага 17. Апостала Андроніка і сьвятой Юніі 18. Мучаніка Тэадота Анкірскага і інш. 19. Сьвятамучаніка Патрыка, біск. Прускага і інш. 20. Мучанікаў Талалея, Аляксандра і Астэрыі 21. Сьвятых роўнаапостальных Канстанціна і Алены 22. Мучаніка Базыліска 23. Пачэснае Еўфрасіньні Полацкай, асьветніцы Беларусі 24. Пачэснага Сямёна Дзіўнагорцы 25. 3-я знаходка галавы сьв. Яна Хрысьціцеля 26. Карпа і Аўпея, апосталаў з 70-ці 27. Сьвятамучаніка Тэрапонта, біск. Сардыйскага 28. Пачэснага Мікіты, біск. Халкідонскага, вызнаўцы 29. Мучаніцы Хвядосьсі 30. Пачэснага Ісака Далмацкага, вызнаўцы 31. Ермы, апостала з 70-ці; мучаніка Ерма Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Чэрвень
1. Мучаніка Юстына Філосафа і інш. 2. Сьвятаначальніка Нічыпара вызнаўцы, патр. Канстантынопальскага 3. Мучанікаў Лукіліяна, Клаўдзія, Іпата, Паўла, Дзяніса і Паўлы, дзевы 4. Сьвятаначальніка Мітрафана, патр. Канстантынопальскага 5. Сьвятамучаніка Даратэя, біск. Тырскага 6. Пачэснага Вісарыёна, Ягіпецкага цудатворцы і пачэснага Іларыёна Новага 7. Сьвятамучаніка Тэадота, біск. Анкірскага 8. Вялікамучаніка Тодара Страцілата 9. Сьвятаначальніка Кірылы, арцыбіск. Александрыйскага 10. Сьвятамучаніка Цімафея, біск. Прускага 11. Апосталаў Баўтрамея і Барнабы 12. Пачэснага Анупрэя Вялікага і пачэснага Пятра Афонскага 13. Мучаніцы Акуліны; сьвятаначальніка Трыхіля, біск. Ляўкусіі Кіпрскай 14. Прарока Алісея; сьвятаначальніка Мятода, патр. Канстантынопальскага 15. Прарока Амоса; сьв. Гераніма Стрыдонскага, празьбітара 16. Сьвятаначальніка Ціхана цудатворцы, біск. Аматунцкага 17. Мучанікаў Мануэля, Савола, Ізмаэля 18. Мучаніка Лявона, Іпата і Тэадула 19. Апостала Юды, сваяка Гасподняга 20. Сьвятамучаніка Мятода, біск. Патарскага 21. Мучаніка Ульляна Тарсійскага 22. Сьвятамучаніка Яўсея, біск. Самасацкага 23. Мучаніцы Агрыпіны 24. Нараджэньне сьв. Яна, Прадвесьніка і Хрысьціцеля Гасподняга 25. Пачэснамучаніцы Хаўроньні 26. Пачэснага Давіда Салунскага 27. Пачэснага Мартына Тураўскага, пачэснага Самсона 28. Перанясеньне мошчаў мучанікаў Кіра і Яна, бескарысьлівых лекараў і цудатворцаў 29. Сьвятых і годных пахвалы апосталаў Пятра і Паўла 30. Сабор 12-ці апосталаў Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Ліпень 1. Кузьмы і Дзямяна, бескарысьлівых лекараў, у Рыме пацярпелых 2. Пакладаньне рызы Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Блахэрне 3. Мучаніка Гіяцынта 4. Сьвятаначальніка Андрэя, арцыбіск. Крыцкага; пачэснае Марты, маці Сямёна Дзіўнагорцы 5. Пачэснага Апанаса Афонскага 6. Пачэснага Сысоя Вялікага 7. Пачэснага Тамаша; пачэснага Акакія 8. Велікамучаніка Пракопа 9. Сьвятамучаніка Панкрата, біск. Таўрамэнійскага 10. Пачэснага Антона Кіева-Пячэрскага; 45 мучанікаў з Нікопаля 11. Цуд вялікамучаніцы Яўхіміі 12. Мучанікаў Прокла і Гіларыя; пачэснага Міхала з Малеі 13. Сабор сьв. арханёла Габрыэля; пачэснага Сьцяпана Саваіта 14. Акілы, апостала з 70-ці 15. Мучанікаў Кірыка і Юліты 16. Сьвятамучаніка Атэнагена, біск. і 10-ці ягоных вучняў 17. Велікамучаніцы Марыны 18. Мучаніка Гіяцынта Амастрыдзкага і Амільляна 19. Пачэснае Макрыны, сястры сьв. Базыля Вялікага 20. Прарока Ільлі 21. Пачэсных Сямёна і Яна; прарока Езэкіэля 22. Сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдалены 23. Мучанікаў Трахіма, Тэафіла і 13 інш. 24. Мучанікаў Барыса і Глеба; мучаніцы Хрысьціны 25. Усьпеньне сьв. Ганны, маці Найсьвяцейшае Багародзіцы 26. Мучанікаў Ермалая, Ярміпа і Ермакрата, сьвятароў Нікамідыйскіх; пачэснамучаніцы Параскевы 27. Велікамучаніка Панцеляймона лекара 28. Прохара, Ніканора, Цімана і Пармэна, апосталаў з 70-ці 29. Мучаніка Калініка 30. Сілы, Сільвана, Крэсцэнта, Епанэта і Андроніка, апосталаў з 70-ці; праведнага Яна Воя, вызнаўцы 31. Перадсьвяцьце Працэсіі Пачэснага Крыжа Гасподняга; праведнага Еўдакіма Кападакійскага Верасень - Кастрычнік - Лістапад - Сьнежань - Студзень - Люты - Сакавік - Красавік - Травень - Чэрвень - Ліпень - Жнівень -
Жнівень
1. Працэсія Пачэснага Крыжа Гасподняга; сямі мучанікаў Макабэяў; пачатак Усьпенскага посту 2. Перанясеньне мошчаў першамучаніка архідыякана Сьцяпана; сьвятамучаніка Сьцяпана, папы Рымскага 3. Пачэсных Ісака, Доўмата і Фаўста 4. 7-мі мучанікаў юнакоў Эфескіх; пачэснамучаніцы Аўдоцьці; мучаніка Аліфера 5. Перадсьвяцьце Перамяненьня; мучаніка Яўсігнея 6. Перамяненьне Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста 7. Пачэснамучаніка Дамэцыя і двух вучняў ягоных 8. Сьвятаначальніка Амільяна вызнаўцы, біск. Кізіцкага 9. Апостала Мацея 10. Мучаніка Лаўрэна дыякана; Сікста, папы Рымскага, Фэліцыссіма і Агапіта дыяканаў, Рамана 11. Мучаніка дыякана Еўпла 12. Мучанікаў Фацея, Анікіты і многіх, з імі пацярпелых 13. Адданьне сьвята Перамяненьня; перанясеньне мошчаў пачэснага Максіма вызнаўцы 14. Перадсьвяцьце Ўсьпеньня; прарока Міхея 15. Усьпеньне Найсьвяцейшай Багародзіцы 16. Нерукатворнага вобразу Госпада нашага Ісуса Хрыста 17. Мучаніка Мірона 18. Мучанікаў Флора і Лаўра 19. Мучаніка Андрэя Страцілата 20. Прарока Самуэля 21. Юды Тадэя, апостала з 70-ці; пачэснага Аўрама Смаленскага 22. Мучанікаў Агапоніка, Зоціка, Тэапрэпа, Акіндына, Севярына і інш. 23. Адданьне сьвята Ўсьпеньня; мучаніка Люпа; сьвятамучаніка Ірынэя, біск. Ліёнскага 24. Сьвятамучаніка Яўтыха біск., вучня апостала Яна Багаслова 25. Перанясеньне мошчаў апостала Баўтрамея; Ціта, апостала з 70-ці, біск. Крыцкага 26. Мучанікаў Адрыяна і Натальлі 27. Пачэснага Пімена; сьвятаначальніка Лібэрыя, папы Рымскага, вызнаўцы 28. Пачэснага Майсея Мурына 29. Адсячэньне галавы сьв. Яна, Прадвесьніка і Хрысьціцеля 30. Сьвятога Аляксандра, Яна і Паўла Новага, патрыярхаў Канстантынопальскіх 31. Пакладаньне пачэснага поясу Найсьвяцейшай Багародзіцы; сьвятамучаніка Кіпрыяна, біскупа Карфагенскага
па просьбе складальнікаў у месяцаслоў унесеныя зьмены: 13 траўня - Люцэя - зьменена на Глікерыя 17 чэрвеня - Мануіл і Ізмаіл - на Мануэль і Ізмаэль - Вярнуцца назад |